Як мы былі ў аўтобусным парку (+шмат фота)

У аўторак збылася мара ідыёта. Я пабываў там, дзе шмат аўтобусаў – у мінскім аўтобусным парку №7. У межах выязнога практычнага занятку па тэхналогіі вытворчасці на аўтатранспарце (чытай: тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў) на прыкладзе дадзенага аўтатранспартнага прадпрыемства (далей – АТП) наша група павінна была сваімі вачыма паглядзець, што і як робіцца.

Читать далее

Сходка посткросераў. 13.05.2012. Справаздача.

Сёння адбылася чарговая сустрэча посткросераў Мінска. Першапачаткова была ідэя змяніць фармат сустрэчы з пасядзелак-падпісалак на паштамце на нешта кшталту пікніка на прыродзе. Але з-за рэзкага пахаладання прышлося адмовіцца ад такой ідэі.

Читать далее

Футбол і беларуская мова.

Вы б глядзелі спартыўныя трансляцыі на беларускай мове?

Показать результаты

Загрузка ... Загрузка ...

Гляджу па скрыні матч чарговага туру чэмпіянату Беларусі Гомель-БАТЭ. Перапынак. Стаўлю гук на 0, каб уключыць на ноўце музыку і крыху прыбрацца ў пакоі. Крыху падмёў, памыў пол – тут ужо і другі тайм пачаўся.

Узмацняю гук і чую: «Алексіевіч, Лявіцкі … «. Ну, хто часта глядзіць спартыўныя трансляцыі з каментарыем мэтра Уладзіміра Навіцкага, той ведае, як той любіць ужываць беларускамоўныя фразы, што выглядае даволі гарманічна. Але ў гэты раз пералікам прозвішчаў гомельскіх футбалістаў беларускамоўная частка трансляцыі не скончылася: амаль увесь другі тайм трансляцыі на роднай мове, потым зноў мэтр незаўважна перайшоў на рускую, потым зноў на беларускую. Ну і так нарадзіўся гэты пост.

Читать далее

Прыходзьце на сходку посткросераў 13 мая!!! (абноўлена)

(абноўлена)

13 мая а 12 гадзіне ў будынку мінскага паштамта (вул. Свярдлова, 1) адбудзецца чарговая сходка посткросераў Мінску. Прагноз надвор’я даволі песімістычны, таму вырашана было не мудрыць, а сабрацца ва ўтульнай круглай залі галоўнай пошты Беларусі. Прыходзьце, калі вы нават не займаецеся посткросінгам – вы зможаце паглядзець альбомы, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі і проста добра правесці час!

Як гэта крута, Вы можаце прачытаць тут: http://realism.blog.tut.by/2012/03/19/shodka-postkrosserau-minsk-18-sakavika/

Сачыце за навінамі – http://vk.com/postcrossby13052012

А вы ведаеце, што на блогах цяпер можна будзе зарабіць???

http://news.tut.by/society/288468.html

 

 

Белорусские блогеры будут получать гонорары за публикации в интернет-дневниках. Портал TUT.BY разработал собственную систему вознаграждения участников проекта blog.tut.by. Начиная с 11 мая этого года авторам наиболее интересных публикаций будут начисляться специальные баллы накопительной системы bonus.tut.by.

«Разрабатывая систему авторского вознаграждения, мы стремились подчеркнуть значимость «народной журналистики» и ее влияние на современное общество. Наша цель – повысить профессионализм авторов и меру их ответственности перед читателями. Оценивая публикации и отбирая среди них самые лучшие, мы мотивируем авторов создавать уникальный контент, выводить собственные интернет-дневники на новый качественный уровень», – считает руководитель проекта blog.tut.by Наталья Циплакова.

Оценивать качество публикаций будут специалисты портала TUT.BY. Каждая интересная статья оценивается в 20 и 10 баллов. Накопленные бонусные баллы можно обменять в каталоге bonus.tut.by на бытовую технику, игры, подарки и многое другое. Таким образом, публикации позволят авторам блогов получить не просто эстетическое удовольствие, но и авторский гонорар в товарном выражении.

Проект blog.tut.by появился на портале TUT.BY в 2007 году. На ресурсе пользователям доступен каталог белорусских блогов, предлагается список блогов, которые идут в прямом эфире, а также предоставляется услуга парковки домена к блогу.

Дзень Перамогі!

У часы, калі ўсе сталі вельмі-вельмі разумныя і калі памяць застаецца толькі гучным словам, вельмі важна захаваць хаця б сэнс гэтага слова.

Есць такі сайт – http://www.obd-memorial.ru/, на якім змешчана каля 40 мільёнаў (!) дакументаў аб вайсковых стратах і пахаваннях.

Упершыню я пачуў аб гэтым сайце гады 3-4 таму, калі мы з мамай паспрабавалі знайсці хаця б нейкую інфармацыю аб маіх прадзедах. Сёння я зноў наведаў гэтыя старонкі і хачу рассказаць вам пра маіх прадзедаў, якія так і не вярнуліся з вайны.

Читать далее

Facebook лічыць, што Слуцк знаходзіцца ў Магілёўскай вобласці (+скрын)

Стаў адэптам Фэйсбуку з галоўнай мэтай, каб перапісвацца з сябрамі па посткросінгу. Але пакуль цалкам не разабраўся: занадта неяк там усяго шмат. Проста патрэбны час, які я пакуль знайсці не магу. Але ўжо адну цікавую «фішку» знайшоў»:

 

Востраў Пасхі.

Атрымаў паштоўку з чылійскага востраву Пасхі. Ён знакаміты сваімі статуямі Мааі, дзякуючы якім стаў турыстычным цэнтрам гэтай паўднёваамерыканскай краіны. Дарэчы, гэтыя статуі былі прэтэндэнтамі на званне новага цуда Свету.

Цяпер і ў мяне ёсць такое вось «цуда Свету»!

Сёння хацеў аддаць новыя варыянты паштовак, каб надрукавалі. Шыш з маслам – скарочаны дзень, усе ўжо дадому звалілі. Такія справы.

 

отсрАчивать

Прыехаў я сёння на 2 дзянькі дадому. Учора ад мамы пачуў навіну, што ў нас уключылі 45 каналаў тэлебачання. Сеў перад скрыняй, пстрыкаю пультом.

Спыніўся на перадачы, дзе 2 чалавекі: жанчына – «потомственная ведунья» і мужчына – «белый маг» у прамым эфіры па тэлефоне вырашалі праблемы датэлефанаваўшыхся.

Тэлефануе жанчына: маўляў, дачцэ 21 год, замужам, а дзяцей няма. «Ведунья» спытала імя дачкі, а таксама ўзрост мужа, расклала карты, а «Белый маг» у гэты час з грозным выглядам кашляў.

Вуаля – нехта звочыў пару на вяселлі. І тут апафеоз: «Кто-то отсрАчивает появление детей»… Я пераключыў…

Чаму птушкі не ходзяць, як людзі? (фота)

Працягваем тэму перабірання фотаздымкаў.

Усе памятаюць старыну Горкага і яго людзей, якія, на жаль, не лятаюць, як птушкі. У мяне ж усё наадварот – паглядзеўшы на звычайныя фотаздымкі я пастараўся паказаць, як птушкі могуць хадзіць, як людзі.

А вось на гэты здымку галубы атрымаліся вышэйшыя за людзей і за машыны: